Галоўная / Аб'явы / Актуальна
09.02.2021

Аб выплаце збору ў сферы аграэкатурызму

 Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шчучынскім раёне інфармуе, што ў адпаведнасці з п. 2 арт. 375 Падатковага Кодэкса Рэспублікі Беларусь з 01 студзеня 2021 года стаўка збору за ажыццяўленне дзейнасці ў сферы аграэкатурызму ўстаноўлена ў памеры дзвюх базавых велічынь у каляндарны год.
        Суб'екты аграэкатурызму, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, выплацілі збор за ажыццяўленне дзейнасці ў сферы аграэкатурызму за поўны 2021 год, абавязаны даплаціць збор да стаўкі двух базавых велічыняў не пазней за 31 сакавіка 2021 года.
        Памер базавай велічыні вызначаецца на дату выплаты збору.
        Да прыкладу, калі суб'ект аграэкатурызму заплаціў збор у 2020 годзе на 2021 год у памеры адной базавай велічыні, што складала 27,0 рублёў, то яму не пазней за 31 сакавіка 2021 года варта зрабіць даплату збору ў памеры 29,0 рублёў.
       Для больш падрабязнай інфармацыяй трэба звярнуцца ў падатковую інспекцыю па тэлефоне: 29-6-90.

 Інспекцыя МПЗ па
 Шчучынскім раёне