Галоўная / Аб'явы / Актуальна
23.01.2020

ПАСЛУГІ ПА ПЕРАВОЗЦЫ ПАСАЖЫРАЎ АЎТАМАБІЛЯМІ-ТАКСІ ПАВІННЫ АЖЫЦЦЯЎЛЯЦЦА З ВЫКАНАННЕМ ЗАКАНАДАЎСТВА!

 Да арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў аўтамабілямі – таксі заканадаўства прад'яўляе шэраг патрабаванняў, выкананне якіх з'яўляецца абавязковым.
          У аўтамабілях – таксі наяўныя грошы павінны прымацца з выкарыстаннем касавага абсталявання, сумешчанага з таксометрам.
           У якасці аўтамабіляў – таксі павінны прымяняцца легкавыя аўтамабілі з лікам пасажырскіх месцаў для сядзення не менш за тры.  Такое таксі павінна быць абсталявана:
          - касавым апаратам, сумешчаным з таксометрам, які павінен быць усталяваны такім чынам, каб забяспечыць даступнасць інфармацыі для пасажыра.
           - сродкам кантролю падатковых органаў, якое павінна быць размешчана ў салоне аўтамабіля-таксі ў правым верхнім куце лабавога шкла.
           Кожная перавозка пасажыра павінна быць аформлена чэкам.
           Кіроўца аўтамабіля-таксі абавязаны:
           - наяўныя грошы, атрыманыя ад пасажыра пасля заканчэння
аўтамабільнай перавозкі правесці праз касавае абсталяванне;
        - выдаць пасажыру плацежны дакумент (чэк), які пацвярджае аплату паслугі.
        За непрымяненне касавага абсталявання ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлік або неафармленне ўстаноўленага заканадаўствам дакумента пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлік без прымянення касавага абсталявання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч. 1 арт. 12.18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, а за нявыдачу пакупніку (спажыўцу) ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках плацежнага дакумента, які пацвярджае факт набыцця тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлік прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч. 2 арт. 12.18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.  
            У дадатак выкладзенай інфармацыі хочацца яшчэ раз нагадаць грамадзянам, што ў выпадку аказання вам паслугі з выключаным касавым  апаратам, сумешчаным з таксометрам, або калі касавы апарат навогул адсутнічае, Вы маеце поўнае права не аплачваць за паездку.
           Вашы паведамленні аб фактах незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, утойвання выручкі ад падаткаабкладання, нявыдачы чэкаў спажыўцам і аб іншых парушэннях заканадаўства акажуць неацэнную дапамогу падатковым органам у іх працы на карысць грамадства і дзяржавы.

Аксана  Комар
галоўны дзяржаўны падатковы
інспектар ІМПЗ па Шчучынскім раёне